Размер шрифта: А А А
Цветовая схема: Ц Ц Ц Ц
×

Новость

«Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак»

«Дарогамі Перамогі. Музей народнай архітэктуры і побыту на кадрах ваенных кінастужак»

З самага свайго адкрыцця экспазіцыя Музея народнай архітэктуры і побыту служыць пляцоўкай для здымкаў кінафільмаў і тэлевізійных перадач. За апошнія трыццаць год музейныя вуліцы, помнікі народнага дойлідства, фігуравалі ў дзясятках мастацкіх і дакументальных стужак, многія з якіх сёння набылі, ў свядомасці людзей, статус “кінематаграфічнай класікі”. Вялікую частку сярод гэтых работ складаюць фільмы на ваенную тэматыку.

Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне калектыў Музея народнай архітэктуры і побыту падрыхтаваў часовую выставу фотаздымкаў – кадраў з вядомых кінастужак, на якіх адлюстраваны інтэр’еры хат і музейныя ландшафты. Прапануем азнаёміцца з выставай і апазнаць музейныя лакацыі, якія ў розныя гады прыйшліся даспадобы кінатворцам.

 

Источник: телеграм-канал Министерства культуры Республики Беларусь

Последние новости