Официальный сайт
Могилёвского государственного
предприятия "Киновидеопрокат"

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
Последние новости
Все новости

З Днём Роднай Мовы!


 


 


З легендаў і казак былых пакаленняў,  


З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,


 З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,


 З грымучага ззяння бурлівых крыніц,


 З птушынага шчэбету, шуму дубровы,


 I з гора, і з радасці, і з усяго


 Таго, што лягло назаўсёды ў аснову


 Святыні народа, бяссмерця яго,—


 Ты выткана, дзіўная родная мова.


                                            Максім Танк


Культура любой краіны можа існаваць тады, калі людзі маюць магчымасць карыстацца роднай мовай вольна ў любых жыццёвых абставінах. На працягу трох апошніх стагоддзяў мовы выміраюць і знікаюць з жахлівай хуткасцю. На сённяшні дзень каля паловы з ўсіх моў, на якіх гавораць у свеце, знаходзяцца пад пагрозай.


Менавіта дзеля іх захавання 21 лютага па ўсім свеце быў абвешчаны Міжнародны Дзень роднай мовы.



Гэта свята - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе матчынай мовы, на якой размаўлялі нашы продкі. Беларуская мова мае сваю асаблівую гісторыю, свае часы росквіту і часы заняпаду. Былі і перыяды, калі яна ледзь не знікла зусім. Але нашы продкі пастараліся захаваць нашу мову, каб яна па праве займала сваё месца сярод іншых сусветных моў. Дык давайце ж будзем імкнуцца размаўляць па-беларуску. Не толькі 21 лютага, а заўжды!


Сардэчна запрашаем вас у нашы кінатэатры на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы:


21.02.2018г. в 14.30  -  кінамерапрыемства "Родная мова - крыніца натхнення". (Кінатэатр "Чырвоная Зорка")


інфалінія: 8 (0222) 76-30-74


24.02.2018г.  в 10.00 - кінамерапрыемства "Жыву ў Беларусі - тым і ганаруся". (Кінатэатр "Космас")


інфалінія: 8 (0222) 42-41-97


 

 

Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!