Официальный сайт
Могилёвского государственного
предприятия "Киновидеопрокат"

Последние новости
Все новости

"Беларускія ўікэнды" ў Магілёве


 


У кінатэатры “Космас” Першага верасня - у Дзень ведаў - адбыўся прэм’ерны кінапаказ анімацыйнай стужкі “Маленькі прынц” па творы знакамітага  французкага пісьменніка і авіятара  Антуана дэ Сэнт Экзюперы.


 



Андрэй Кім, кіраўнік праекта “Беларускія ўікенды” 


 


Дзякуючы кінапраекту “Беларускія ўікенды”, які ўпершыню завітаў у наш старажытны Магілёў, кінагледачы мелі магчымасць убачыць цікавую гісторыю на беларускай мове. Гледачы з задавальненнем віталі кіраўніка праекта “Беларускія ўікенды” Андрэя Кіма іакцёра нацыянальнага тэатра імя Максіма Горкага, тэлевядучага праграмы “Калыханка”, Сяргея Жбанкова.


 


 



Сяргей Жбанкоў, акцёр нацыянальнага тэатра імя Максіма Горкага, тэлевядучы.


 


Кінастужка “Маленькі прынц” выклікала  вялікі эмацыянальны водгук у кінагледачоў розных узростаў. Яны не спяшаліся разыходзіцца пасля сэансу. Хацелася абмеркаваць убачанае на кінаэкране, пагутарыць з арганізатарамі, выказаць свае меркаванні. А самае галоўнае - паразмаўляць на роднай беларускай мове.


 



 



 



 


Для жадаючых сфатаграфавацца з арганізатарамі кінапраекта працавала фотазона. Аматары мастацкага слова мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Беларуская кніга запрашае” і творам Антуана дэ Сэнт Экзюперы “Маленькі прынц” у выдатным перакладзе Ніны Матяш.


 



 



 



 


Паказ анімацыйнай кінастужкі “Маленькі прынц” працягнецца ў кінатэатрах “Космас” (зал №2) і “Радзіма” (малы зал) да 10 верасня. Чакаем Вас у нашых кiнатэатрах!


 



 


 


 

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!