Последние новости
Все новости

Прэм’ерны паказ анімацыйнага фільма «Маленькі прынц»

Праект «Беларускія ўікэнды» стартуе ў г. Магілёве.


Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае першага верасня ў 18.00 ў кінатэатр «Космас» на прэм’ерны паказ анімацыйнага фільма «Маленькі прынц», знятага па твору французкага пісьменніка і авіятара Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. У кінамерапрыемстве прымуць удзел кіраўнік праекта «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім і акцёр агучкі фільма Сяргей Жбанкоў. Паказ фільма пройдзе на беларускай мове. Ён прымеркаваны да  Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства.


Мультфільм распавядае гісторыю дзяўчынкі і яе сяброўства з галоўным героем аповесці-казкі «Маленькі Прынц» — старым лётчыкам. Анімацыйны фільм будзе цікава глядзець як тым, хто ўжо чытаў твор Экзюперы, так і тым, хто яшчэ з ім не знаёмы. Перапляценне двух самастойных сюжэтаў мультфільма і кнігі ператвараецца ў цікавую і захапляльную гісторыю — адначасова сумную і светлую, казачна добрую і жыццёва шчырую.


Арганізатары праекта «Беларускія ўікэнды» сумесна з кампаніяй velcom перавыдалі кнігу «Маленькі прынц» у перакладзе Ніны Мацяш. Значная частка экзэмпляраў будзе перададзена ў бібліятэкі школ горада Магілёва.


Паказы анімацыйнага фільма «Маленькі прынц» працягнуцца 2 і 3 верасня ў кінатэатры «Космас» (Пушкінскі пр-т, 10) у 16:00. Падрабязнасці на mogilevkino.by.

 


Отзывы



Войти в личный кабинет

Регистрация

Восстановление пароля

Для улучшения качества обслуживания, оставляйте свои комментарии, пожелания и предложения по поводу
нашего сервиса. Спасибо!